З узроставым цэнзам "нуль плюс": - аўдыёкніга "Пакатун і Паляжун" – казкі Брыгіты Шэр па-беларуску; - супольны бардаўскі праект "Калыханкі" – у тым ліку камбінацыі беларускіх (паэтаў) і аўстрыйскіх (кампазытараў) клясыкаў; - "Ave Maria" – анёльскае прывітаньне ў вэрсіях Баха з Гуно ды Шубэрта; - Аляксандар Манасевіч – альтыста з Прыдворнае аркестры на кружэлцы 1910 г.; - зорка Опэрнага тэатру Зінові Бабій і ансамбаль "Кантабіле", 1982 г.; - "Кантата ў гонар сьвятога Роха" ад Вольгі Падгайскай, 2005 г.; - беларускія адаптацыі англамоўных калядных сьпеваў; - сямейныя гурты Зуёў і Раюнцоў; - калябарацыя Зьмітра Вайцюшкевіча з "РСП"; - першыя дзіцячыя ўспаміны найстарэйшага айчыннага джазмэна Браніслава Сармонта + рэканструкцыя аўтарскага твору; - калядна-маргінальная праграма Лявона Нарушэвіча "Пра сваё"; - Ігар Варашкевіч і Apple Tea – джаз-апрацоўка навагодняе песьні з рэпэртуару "Крамы"